У працы пункта пропуску „Катлоўка” магчымыя перабоі



У працы пункта пропуску „Катлоўка” на беларуска-літоўскай мяжы 29 лістапада магчымыя перабоі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.

Спецыялісты філіяла РУП „Гроднаэнерга” „Ашмянскія электрычныя сеткі” 29 лістапада з 10 да 16 гадзін будуць праводзіць рамонтныя работы трансфарматараў ў пункце мытнага афармлення. „У гэты час будзе ажыццёўлены пераход на рэзервовую крыніцу электразабеспячэння, у сувязі з чым магчымыя перабоі ў працы інфармацыйных сістэм мытных органаў”, – растлумачылі ў рэгіянальнай мытні. Перавозчыкам, а таксама фізічным асобам варта ўлічыць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак, адзначылі спецыялісты.