У праваслаўных – Антыпасха



Сёння Царква адзначае ІІ нядзелю пасля Вялікадня. У літургічным плане гэта нядзеля Тамаша або інакш Антыпасха. У Гайнаўцы, што на Падляшшы, шмат вернікаў сустрэлася на багаслужбе ў царкве Усіх Святых, што на мясцовых праваслаўных могілках.

“Антыпасха – гэта прадаўжэнне Пасхі,” – кажа айцец Юры Ацкевіч:

– У восьмы дзень пасля ўваскрасення Хрыста мы прыходзім на могілкі. Размаўляем з памерлымі. Каб Хрыстос не ўваскрос, марнай была б наша вера. І мы глыбока верым, што наведваючы ў восьмы дзень у Антыпасху могілкі, магілы нашых родных і блізкіх, мы просім Божай міласці ўваскрослага Хрыста,  каб ён злітаваўся над імі.

“Толькі малітва жывых зможа дапамагчы памерлым прыблізіцца да Госпада,” – дабаўляе айцец Ацкевіч. Таму перад і пасля багаслужбы святары маліліся з вернікамі на магілах іх родных і блізкіх.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя