У прэзідэнцкай гонцы лідыруе Браніслаў Камароўскі



Браніслаў Камароўскі можа разлічваць у першым туры прэзідэнцкіх выбараў на 46% галасоў выбаршчыкаў, а яго апанент – кансерватар Анджэй Дуда – на 24%. Такімі з’яўляюцца вынікі апытання TNS, паведамляе Reuters.

Пры гэтым падтрымка Камароўскага ўзрасла на адзін адсотак, у параўнанні з вынікам папярэдняга апытання. Дуда, наадварот, атрымаў на тры адсоткі менш, чым раней.

Раней Камароўскі наведаў Украіну ў час апошняй міжнароднай паездкі ў якасці прэзідэнта Польшчы перад выбарамі, якія пройдуць у краіне 10 траўня. У ходзе візіту Камароўскі ўпершыню выступіў з прамовай у Вярхоўнай Радзе і адзначыў гадавіну Катынскай трагедыі ва Украіне пры ўдзеле вялікай колькасці польскіх гасцей і прэзідэнта Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя