У пункце пропуску “Брузгі” працягваюцца рамонтныя працы
Дзяржаўны памежны камітэт нагадвае, што ў аўтадарожным пункце пропуску “Брузгі” – “Кузніца Беластоцкая” працягваюцца рамонтныя працы.
Рух транспарту ў абодва кірункі на беларускай частцы ажыццяўляецца толькі па адной паласе, што ўплывае на прапускную здольнасць і можа прыводзіць да фармавання чэргаў як грузавога, так і легкавога транспарту. Памежнікі раяць улічыць гэтую інфармацыю і па магчымасці абіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.
