У пункце пропуску “Дамачава” ўскладніцца рух
Ускладніцца рух праз «Дамачава». З 23 па 27 кастрычніка на памежным аўтадарожным пункце пропуску будуць праводзіцца будаўніча-мантажныя працы, — паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Пункт пропуску “Дамачава” размешчаны на беларуска-польскай мяжы ў Брэсцкім раёне каля вёскі Дамачава.
Асноўны транспартны паток у гэтым пункце фармуецца трасай М-1 “Брэст — Масква” і жыхарамі памежных тэрыторыяў. У дні пікавых нагрузак чэргі ў гэтым пункце могуць складаць да 3 кіламетраў, а час чакання — да 12 гадзінаў. Сярэдні час чакання — 1-2 гадзіны.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле Еўрарадыё