У пункце пропуску „Катлоўка” запрацавала электронная чарга
З 24 лістапада ў міжнародным аўтадарожным пункце пропуску «Катлоўка» на мяжы з Літвой пачала працу сістэма электроннай чаргі транспартных сродкаў.
Увесь аўтатранспарт, які перасякае мяжу ў пункце пропуску «Катлоўка», будзе праходзіць праз сістэму электроннай чаргі. Для электроннага браніравання часу ўезду ў пункт пропуску неабходна зарэгістравацца на сайце.
Кошт паслугі ў перадвыходныя, перадсвяточныя і выхадныя дні, дзяржаўныя святы або святочныя дні, якiя ўстаноўлены i аб’яўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам непрацоўнымі, складзе 1 базавую велічыню (23 рублі), у іншыя дні – 0,8 базавай велічыні.
Браніраваць час уезду ў пункт пропуску варта загадзя, так як сістэма можа зарэгістраваць патэнцыйнага кліента не пазней чым за 3 гадзіны да меркаванага часу перасячэння мяжы. Акрамя таго, час уезду ў пункт пропуску можна браніраваць за 90 сутак.
Для грузавых аўтамабіляў кошт браніравання будзе аднолькавы і ў буднія дні – 1 базавая велічыня.
Аўтамабіль з бранёй заязджае ў зону чакання па асобным канале і атрымлівае свой нумар рэгістрацыі, які адлюстроўваецца на вялікім і малым электронных табло. Зону чакання аўтамабіль зможа пакінуць у забраніраваны час, рамкі якога складаюць адну гадзіну. Транспарт без броні будзе рухацца ў парадку жывой чаргі.
Раней электронная чарга запрацавала ў пункце пропуску „Брэст”.
Фота belnovosti.by