У пятніцу Эва Копач назаве склад новага ўраду Польшчы



Ужо ў бліжэйшую пятніцу стане вядомы склад новага польскага ўраду, які ўзначаліць цяперашняя маршалак Польскага сойму Эва Копач. Спярша, у бліжэйшы чацвер, інфармацыя будзе прадстаўленая прэзідэнту Польшчы Браніславу Камароўскаму, – заявіла журналістам падчас сённяшняга брыфінгу Эва Копач.

– Я гатовая, што тычыцца асабовага складу новага ўраду. Журналістам я прадставіла свае прынцыпы, якіх буду прынцыпова прытрымлівацца. Першай асобай, якая даведаецца склад новага ўраду будзе прэзідэнт. Я маю дамоўленасць на сустрэчу з прэзідэнтам у чацвер а 19-й гадзіне. З журналістамі сустракаемся ў пятніцу а 10-й гадзіне на конферэнцыі, дзе дэталёва паінфармую журналістаў пра склад новага ўраду.

Пасаду маршалка Сойму Эва Копач пакіне 22 верасня. Цырымонія прызначэння новай прэм’ер-міністр запланаваная на 1 катрычніка. Змены ў польскім урадзе звязаныя з абраннем цяперашняга Дональда Туска на пасаду старшыні Еўрапейскай рады, якую ён ачоліць ужо 1 снежня. У сувязі з гэтым ён быў вымушаны падаць у адстаўку.

WARSZAWA POSIEDZENIE SEJMU

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота radyjo.net