У Расеі гарэлі два нафтаперапрацоўчыя заводы з-за атак беспілотнікаў



Уночы 4 траўня адбылося два інцыдэнты на нафтаперапрацоўчых заводах – у Растоўскай вобласці і Краснадарскім краі. У абодвух выпадках вінавацяць беспілотнікі.

Губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў паведаміў, што ноччу беспілотнік урэзаўся ў канструкцыі Навашахцінскага завода нафтапрадуктаў, якія будуюцца, пасля чаго ўзарваўся. Узнікшы пажар адразу патушылі.

Ноччу таксама гарэў рэзервуар з нафтапрадуктамі на Ільскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Северскім раёне Краснадарскага краю. Губернатар краю Веніямін Кандрацьеў паведаміў, што тушэннем пажару на плошчы 400 квадратных метраў займаліся 167 чалавек, былі задзейнічаны 37 адзінак тэхнікі. Па папярэдніх дадзеных, пацярпелых няма, пагрозы жыхарам Ільскага таксама.