У Расеі хочуць ліквідаваць праваабарончае таварыства «Мемарыял»
Пазоў аб ліквідацыі ў Вярхоўны суд Расеі накіравала Міністэрства юстыцыі краіны. Справа прызначаная на 13 лістапада. Што паслужыла падставай для падачы пазову, пакуль не паведамляецца.
Старшыня праўлення міжнароднага «Мемарыялу» Арсень Рагінскі адзначае, што Мінюст ужо даўно прад’яўляе прэтэнзіі да арганізацыі расейскага «Мемарыялу», па-свойму трактуючы палажэнні закона аб грамадскіх аб’яднаннях.
Расейскі «Мемарыял» аб’ядноўвае звыш 60 арганізацый на тэрыторыі Расеі. Першапачаткова праваабарончы цэнтр ставіў сваёй асноўнай задачай даследаванне палітычных рэпрэсій у СССР. Цяпер гэта садружнасць дзясяткаў арганізацый у Расеі, Казахстане, Латвіі, Арменіі, Грузіі і Украіне, якія вядуць даследчую, праваабарончую і асветніцкую працу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота РИА Новости