У Расеі пачалі каля 2 тысяч спраў за дыскрэдытацыю Узброеных сілаў
З сакавіка ў Расеі было распачата крыху менш за дзве тысячы адміністрацыйных спраў па артыкуле аб дыскрэдытацыі Узброеных сілаў. Такія лічбы прыводзіць праект «ОВД-Инфо» на падставе звестак з сайтаў судоў, сістэмы «Правосудие», прэс-рэлізаў МУС і паведамленняў, якія паступаюць на гарачую лінію праваабарончага праекта. Рэальная колькасць спраў можа быць большай.
Артыкул аб дыскрэдытацыі арміі з’явіўся ў Адміністрацыйным кодэксе РФ неўзабаве пасля пачатку расейскага ўзброенага ўварвання ва Украіну. Усе вядомыя выпадкі пераследу па гэтым артыкуле звязаныя з пратэстамі супраць вайны, прычым пратаколы складаюць не толькі за выказванні ў падтрымку Украіны ці з асуджэннем дзеянняў расейскіх уладаў, але і, напрыклад, за словы «Міру – мір» ці «Не вайне».