У Расеі патрабуюць паважаць тэрмін „ветлівыя людзі”
Намеснік міністра абароны Руслан Цалікаў заклікаў берагчы і паважаць тэрмін „ветлівыя людзі”, якім пасля далучэння Крыма карыстаюцца для азначэння ўзброеных сіл Расеі.
Пра гэта Цалікаў заявіў падчас выступу на круглым стале форуму „Армія-2015”.
„Ваенны чалавек з „зялёнага чалавечка” пераўтварыўся ў апору моцную, магутную і ветлівую. Да гэтага неабходна трапятліва ставіцца і ўсяляк аберагаць тэрмін „ветлівыя людзі”. Падобнага трапяткога стаўлення заслугоўвае і наша гісторыя, нашы вялікія дасягненні”, – цытуе Цалікава Інтэрфакс.
