У Расеі – суткавы пік смерцяў ад COVID-19



Агульная смяротнасць у Расеі ў чэрвені ўзрасла амаль на 14% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году.

Пра гэта паведаміла віцэ-прэм’ер РФ Таццяна Голікава. Яна звязала рэзкі рост памерлых з распаўсюджваннем у краіне новага штаму каронавіруса «дэльта».

Сёння ў Расеі зноў абнавіўся суткавы максімум смерцяў ад COVID-19. За суткі ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі памерлі 752 чалавекі. На фоне трэцяй хвалі эпідэміі дзясяткі расейскіх рэгіёнаў уводзяць абавязковую вакцынацыю, у той жа час, паводле апытаньняў, менш за траціну расейскіх грамадзян гатовыя прышчапіцца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Sefa Karacan