У Расеі ўсклалі адказнасць за забойства Татарскага на Украіну і Фонд барацьбы з карупцыяй



Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расеі заявіў, што выбух у кавярні, дзе загінуў ваенкар Татарскі, спланавалі спецслужбы Украіны з «прыцягненнем агентуры з ліку асоб, якія супрацоўнічаюць з так званым Фондам барацьбы з карупцыяй».

Фота: Следчага камітэта РФ.

Уладлена Татарскага забіла 2 красавіка выбухам ў кавярні Street Food Bar №1 у Санкт-Пецярбургу. Там ён выступаў з лекцыяй пра тое, як «весці рэпартажы з гарачых кропак» і «што такое быць ваенкарам».

Следчы камітэт РФ паведаміў аб затрыманні Дар’і Трэпавай. Па версіі следства яна прынесла ў кафэ гіпсавы бюст Татарскага, у які было закладзена выбуховае прыстасаванне.