У Расеі закрываюць музей ГУЛАГу
У Расеі закрываюць музей ГУЛАГа. Некамерцыйная арганізацыя „Мемарыяльны цэнтар гісторыі палітычных рэпрэсій „Перм-36” заявіла пра спыненне дзейнасці і пачатку працэдуры самаліквідацыі.
Як гаворыцца ў заяве арганізацыі, усе спробы перамоваў з адміністрацыяй Пермскага краю пра захаванне музея ГУЛАГа, „як сапраўднага музея гісторыі палітычных рэпрэсій у СССР і як унікальнага гістарычнага помніка, апынуліся безвыніковыя”.
Больш за год музей знаходзіўся пад пагрозай закрыцця з-за канфлікту з уладамі. Музей ГУЛАГу „Перм-36” быў створаны ў 1992 годзе ў памяшканнях былой савецкай калоніі.
Савецкі дысідэнт і неаднаразовы палітвязень Міхась Кукабака, аналізуючы сённяшнюю ідэалогію Крамля, назваў знішчэнне „Пермі-36” „вельмі своечасовай і неабходнай акцыяй” для расейскіх уладаў, якія бачаць небяспеку ў музеі палітычных рэпрэсій.
