У Расеі ўвялі пажыццёвае пазбаўленне волі за дзяржздраду



За дзяржаўную здраду ў Расеі зараз можа пагражаць пажыццёвае пазбаўленне волі. Адпаведны закон падпісаў сёння, 28 кастрычніка, Уладзімір Пуцін, паведамляе reform.by.

Раней пакаранне за дзяржздраду прадугледжвала да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Таксама зрабілі больш жорсткімі пакаранні па артыкулах, звязаных з тэрарызмам. Максімальны тэрмін за тэракт павялічаны з 15 да 20 гадоў, за ўдзел у тэрарыстычным таварыстве – з 10 да 15 гадоў.