У Рыбалах квітнее прыдарожны гандаль
У Рыбалах, што ў Заблудаўскай гміне, развіваецца прыдарожны гандаль. Пры краёвай дарозе №19 наогул у веснавы ды летні час можна прыкмеціць мясцовых жыхароў, якія прадаюць агародніну. Пры іхнім тавары затрымоўваюцца кіроўцы, якія якраз цікавяцца прадуктамі свайго вырошчвання. Мы наведалі месца прыдарожнага продажу:
– Малінавыя памідоры – 6 злотых, агуркі – 4 злотыя, цыбуля – 1 злоты, кабачкі – 2 злотыя. Прыязджаюць з Беластока па пакупкі да нас.
– З Кракава, нават з Літвы прыязджаюць да нас.
– Агуркі прадаю па 4 злотыя, памідоры малінавыя па 6, а чырвоныя – па 5 злотых.
– Не трэба ў горад везці, не трэба ні за што плаціць – выходзім на двор і прадаём.
– Купляў памідоры і бульбачку – правераныя, вельмі смачныя.
– Усе свежае прадаём.
Па словах прадаўцоў, усе прадукты з’яўляюцца агароднінай іхняга вырошчвання.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя