У Рызе з’явіцца сквер імя Францішка Скарыны
У Рызе з’явіцца сквер імя Францішка Скарыны. Адпаведнае рашэнне было прынятае 29-га лістапада Гараской думай Рыгі, якая і ўхваліла праект размяшчэння сквера.
Кажа прадстаўнік аб’яднання беларусаў Латвіі «Суполка» Дзяніс Давыдаў:
-Гэтая ініцыятыва нарадзілася дастаткова даўно. Спачатку ў 2017 годзе з прапановай назваць вуліцу імем беларускага першаасветніка. Добрай нагодай падтрымкі гэтай ініцыятывы з’явіўся візіт Алёны Коўшык і сустрэча ў мэрыі вясною гэтага года. Нам прапанавалі дакладны варыянт, дзе будзе размяшчацца сквер. І прапанавалі яго ўхваліць.
Знакавае для беларусаў месца з’явіцца ў Рызе паводле планаў у першай палове 2024 года. Сквер уздоўж вуліцы Лачплеша будзе насіць імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Новую назву ўжо адобрыў Камітэт па развіцці горада Рыгі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Дзяніса Давыдава