У Саколцы прыгадалі кампазітара Яна Тарасевіча



Вяртаецца памяць пра кампазітара Яна Тарасевіча з Сакольшчыны, які пакінуў пасля сабе больш за 100 кампазіцый і адзін незавершаны канцэрт.

DSC09497

У будынку кіно „Sokół” прайшла вечарына на якой аўтарка кнігі пра Яна Тарасевіча Ганна Кандрацюк-Свярубская прыгадала постаць славутага земляка.

DSC09498

Сустрэчу дапоўніў канцэрт твораў Тарасевіча, кажа піяніст Шымон Борыс:

– У яго музыцы чутны ўплыў польскай музыкі, напрыклад, Фрыдэрыка Шапена, а таксама народнай беларускай ды мясцовай музыкі. Гэта вельмі чуваць, зрэшты, кампазітар сам збіраў гэтыя мелодыі, цікавіўся гэтым.

Падчас мерапрыемства дэманстраваўся фільм Юрыя Каліны, а моладзь з Беласточчыны выканала перад сакольскай публікай некалькі твораў кампазітара.

DSC09504

DSC09505

DSC09514

Ян Тарасевіч нарадзіўся ў Саколцы 23 верасня 1893 года. Музычную адукацыю атрымаў у Пецярбургу. Удзельнічаў у стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Працаваў у беларускай школе ў Гародні. Затым жыў пераважна на Сакольшчыне.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара