У Саколцы ў краму забег лось
У краму польскага горада Саколка, што на Падляшшы, забег лось.
Ён трапіў туды праз аўтаматычныя дзверы. Пра інцыдэнт паведамілі супрацоўнікі паліцыі, якія былі выкліканыя на месца здарэння. Ніхто не пацярпеў, а жывёла ўцякла ў бок лесу.
