У самаагалошанай ДНР узрасло беспрацоўе
На тэрыторыі самаагалошанай ДНР беспрэцэдэнтна ўзрасло беспрацоўе. На адну вакансію прэтэндуе 16 чалавек. Людзі згодныя працаваць нават за хлеб і крупу.
Больш падрабязна распавядае наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
Ці не самы папулярны занятак на тэрыторыі непрызнанай ДНР – збор адстрэленых гільзаў, а таксама разбор на металалом падбітай вайсковай тэхнікі. Толькі гэта прыносіць нейкі сталы заробак. Знайсці афіцыйную працу амаль немагчыма.
Прычына масавага беспрацоўя – вайна, а таксама разбурэнне інфраструктуры і масавы вываз цэлых прадпраемстваў з Данбаса на тэрыторыю Расеі. Толькі за апошні час цалкам дэмантаваныя і вывезеныя ў Расейскую Федэрацыю абсталяванне заводаў “Юнацтва” у Краснадоне, “Тачмаш” у Макееўцы, завод праката ў Лугаціна, завод верталётных рухавікоў “Матор Січ” в Горлаўцы і шмат іншых. Усяго на Данбасе цалкам спынілі працу амаль 50 % вялікіх прадпрыемстваў і больш за 80 % малых.
Датаго ж, у самаагалошанай ДНР бракуе гатоўкі, і некаторых прадпрыемствах Данбаса пераходзяць на аплату прадуктовымі пайкамі. Аналітыкі мяркуюць, што з увядзеннем Кіевам эканамічнай блакады непрызнанай рэспублікі сітуацыя на Данбасе можа пагоршыцца да крытычнай.
Беларускае Радыё Рацыя, Марцін Война, Украіна