У Сенаце Польшчы ўхвалілі пабудову агароджы на польска-беларускай мяжы
Намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік назваў суму, якую выдаткуе польскі ўрад на плот — звыш паўтара мільярда злотых. Агароджа плануецца вышынёй 5,5 метраў і 200 кіламетраў даўжынёй з сістэмай назіральных вежаў, відэакамер і датчыкаў руху.
Таксама агароджа будзе адрознівацца па вазе: на ўстойлівым грунце канструкцыя будзе цяжэйшай, а больш лёгкая — у багністых і вільготных раёнах.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Twitter.com