У Шчэціне прайшла акцыя салідарнасці з беларусамі
У Шчэціне 20 сакавіка прайшла штосуботняя акцыя салідарнасці з беларусамі. Адметнасцю гэтай акцыі сталі бел-чырвона-белыя балонікі з паштовымі лістамі, якія ўдзельнікі запусцілі перад Шчэцінскай поштай.
Кажа рганізатар акцыі Алег Мамонька:
– 20 сакавіка беларусы Шчэціна традыцыйна сабраліся на акцыю салідарнасці са сваімі суайчыннікамі на радзіме. Гэтым разам збіраліся ля галоўнага будынка пошты, каб нагадаць пра неабходнасць ліставання з палітвязнямі. Сімвалам акцыі былі канверты, якія ўзнесліся ў паветра на бел-чырвона-белых балоніках. Спадарства, калі ласка, пішыце лісты палітвязням!
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя