У школе Хабараўска павесілі партрэты Пуціна, Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра
У хабараўскай гімназіі №5 з’явіўся клас „расейска-карэйскага сяброўства”, у ім на адной сцяне павесілі разам партрэты прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, і лідараў КНДР Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра. Пра гэта піша выданне „Губерния.Онлайн”.
У створаным класе будуць займацца 20 дзяцей, некаторыя з іх пабывалі ў Пхеньяне ў межах сяброўскіх дэлегацый. Выданне піша, што ў гімназіі яны будуць вывучаць традыцыю і культуру двух народаў. Таксама школьнікі зоймуцца вывучэннем гісторыі КНДР і Расеі.
У класе, дзе будуць праходзіць заняткі, вісіць шыльда з надпісам „Клас расейска-карэйскага сяброўства” і такі ж надпіс на карэйскай мове. Таксама на сцяне вісяць партрэты Пуціна, Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра.
Фота gubernia.com