У Швецыі адбываюцца аб’яднаныя акцыі беларусаў і ўкраінцаў прысвечаныя тэме салідарнасці
Прадстаўнікі дыяспараў выступаюць разам супраць расейскай агрэсіі ва Украіне.

Беларус Павал Галушка распавёў пра тое, чаму ён далей праяўляе актыўную грамадскую пазіцыю за сотні кіламетраў ад Радзімы:
– Па меры магчымасці. Акцый вельмі шмат, яны рэгулярныя. Прычым яны праходзяць як з боку беларусаў, як з боку шведаў, так и з боку ўкраінцаў. Або як аб’яднаныя акцыі. Нашыя беларусы кожную нядзелю стаяць на цэнтральных плошчах, украінцы таксама праводзяць свае акцыі паралельна, але ў іх вядома, што ўсіх гэтых мерапрыемстваў больш.
Беларус Павал Галушка звярнуў увагу, што акцыі, прысвечаныя беларускай тэматыцы, амаль што не праводзяцца. Усе сілы сканцэнтраваныя на ўкраінскай тэме.
Беларускае Радыё Рацыя
