У “Склепе з культурай” прэзентавалі кнігу пра Бежанства



Новая кніга пра Бежанства. Пад адной вокладкай сабраныя ўспаміны жыхароў Беласточчыны, якія ў 1915 годзе пакінулі месца свайго жыхарства і падаліся ў бежанства ў глыб Расеі. Удзельнікі прэзентацыі, якая адбылася ў Беластоку ў “Склепе з культурай” аб’яднання АББА, дзяліліся тымі ўспамінамі, якія захаваліся ў іхных сем’ях.

Бабуля не да канца помніла, таму што ёй было толькі два гады, як яны з’язджалі з вёскі, са сваёй хаты. Яна помніла, што калі выязджалі, закапалі ў зямлі каштоўныя рэчы, якія не маглі з сабой забраць.

– Людзі, якія засталіся, меркавалі, што яны напэўна загінуць і не перажывуць гэта ліхалецце. Але аказалася, што ўсе засталіся жывымі. Але тыя, хто з’ехаў, то там абавязкова хтосьці паміраў.

– Я ведаў аднаго мужчыну з 1912-га года, які штосьці помніў з той рэвалюці, як было да рэвалюцыі, як елі булкі, быў хлеб, было добрае жыццё, але затым прыйшлі тыя камісары, забралі збожжа, забралі ўсё. І трэба было уцякаць. Што маглі, узялі з сабой, і два тыдні ехалі.

Кніга “Бежанства 1915 года” выдана праграмнай Радай тыднёвіка “Ніва”. У рэдакцыі газеты ў Беластоку будзе магчымасць яе набыць. Гэта ўжо другое, дапоўненае новымі ўспамінамі, фотаздымкамі і дакументамі, выданне. Таксама ў фае пачатковай школы №4 адкрылася выстава на тэму “Бежанства. Незвычайная гісторыя звычайных людзей”.

[Not a valid template]

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя