У Случанцы адсвяткавалі 8 Сакавіка
Кветкі, пажаданні і беларуская музыка – так адзначылі Свята жанчын у Случанцы, што пад Гарадком.
У вясковай святліцы 8 Сакавіка адзначала амаль паўсотні жанчын з ваколіц і з-за мяжы.
– Збіраем усіх і інтэгруемся з усімі. Вельмі файна! Да нас прыязджаюць Гарадок, Беласток, Грыбаўцы, Юшкаў Груд – ізноў тут.
– У нас ёсць такая магія, мы такія дружалюбныя. Любім добра пачаставаць.
„Многае лета” для ўсіх жанчын праспявалі войт гміны Вяслаў Кулеша і дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юрка Астапчук. Арганізатарам Свята жынчын у Случанцы стала аб’яднанне „Але бабкі”, якое дзейнічае ў вёсцы.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя