У Сопаце адбудзецца беларуская інтэлектуальная гульня „Што? Дзе? Калі?”



21 красавіка (пятніца) у Сопаце адбудзецца інтэлектуальная гульня „Што? Дзе? Калі?”.

Удзельнікаў чакаюць пытанні ў фармаце гульні „Што? Дзе? Калі?” і невялікая гульня-сюрпрыз у канцы сустрэчы.

Склад каманды – максімум 6 чалавек (мінімум не абмежаваны).

Для тых, у каго няма каманды – знойдзецца месца кожнаму!

Кошт удзелу: бясплатна

Для таго, каб зарэгістраваць каманду, трэба запоўніць вось гэтую форму.

Тыя, хто без каманды: нічога запаўняць не трэба, можна проста прыйсці.

21.04.2023

19:00

Jacka Malczewskiego 21, Sopot

Асацыяцыя Беларусаў Памор’я