У сталіцы Падляшша абвясцілі пераможцаў 9-й «Алімпіяды вясковай актыўнасці»
У Беластоку падвялі вынікі 9-й «Алімпіяды вясковай актыўнасці».
Пераможцаў абвясціў і падкрэсліў важнасць конкурсу Маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:
– Калі гаворка пра бюджэт на 2024 год, то мы працягваем усе нашыя праграмы такія як «аднаўленне вёскі», ці «конкурс для вясковых гаспадыняў». Гэтых усіх праграмаў пры ранейшай уладзе не было. Гэта цяперашняя ўлада, на вярхушцы якой я маю гонар быць, стварыў гэтыя праграмы. І мы таксама пачыналі напрыклад у «аднаўленні вёскі» ад 500 тысяч, цяпер ужо ёсць 1.5 мільёна. У выпадку «вясковых гаспадыняў» мы пачыналі ад меншых квотаў – ад 70, 100 тысяч, а цяпер ёсць 500 тысяч. Так што відаць што сродкі растуць, але таксама відаць, што яны вельмі добра выкарыстоўваюцца.
Першае месца ў катэгорыі дзенайсці ў межах гміны заняў Гурток вясковых жанчын у Каракулях, з праектам культывавання ды захавання абрадаў і звычаяў края пад слоганам «Зберагчы ад забыцця». Кажа прадстаўніца гуртка-пераможцы:
– Наш калектыў гэта «Koło gospodyń wiejskich» у Каракулях, гэта гміна Супрасль. Мы актыўныя ўжо 5 гадоў. Акрамя «Кола гаспадынь» у нас ёсць фальклорны ансамбль «Яжэнбіна». Не толькі спяваем, але таксама прадстаўляем скечы, абрады, і іншыя такога роду імпрэзы. Спяваем польскія песні, але таксама і нашыя беларускія і украінскія. Дзе выступаем, то дабіраем свой рэпертуар.
Пераможцы конкурсу атрымалі грашовыя ўзнагароды. Агульны прызавы фонд сёлета склаў 35 тысяч злотых. У наступным годзе конкурс будзе працягнуты.
Фота аўтара:
Беларускае Радыё Рацыя