У сталіцы Польшчы ўшанавалі герояў і ахвяраў Варшаўскага паўстання



1 жніўня 1944 года выбухнула Варшаўскае паўстанне – найбуйнешая збройная акцыя падполля ў акупаванай фашыстоўскай Германіяй Еўропе.

На 77-ыя ўгодкі тых гераічных і трагічных падзей прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда аддаў даніну памяці і ўшанаваў Герояў Змагарнай Варшавы. У Варшаве адбылося ўшанаванне розных мемарыяльных месцаў. Асноўныя памятныя ўрачыстасці прайшлі на могілках Павонзкі.

Сярод іншых былі ўшанаваныя таксама забітыя і спаленыя гітлераўцамі ў жніўні 1944 года дзеці з прытулку праваслаўнай парафіі св. Яна на Волі. Ад імя Прэзідэнта Польшчы іх памяць пры агульнай магіле  на праваслаўных могілках на варшаўскай Волі ўшанаваў  міністр Войцэх Калярскі. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным акаўнце Twitter

Беларускае Радыё Рацыя

фота з сайту Канцылярыі Прэзідэнта Рэспублікі Польшча