У сталіцы Румыніі можа з’явіцца вуліца Рамана Пратасевіча
Вуліца ў сталіцы Румыніі ў Бухарэсце, дзе знаходзіцца пасольства Беларусі, можа змяніць сваю назву – і стаць вуліцай Рамана Пратасевіча, беларускага блогера, арыштаванага ў нядзелю пасля таго, як беларускія ўлады прымусілі самалёт Ryanair прызямліцца ў Менску.
Мэр раёна, дзе знаходзіцца пасольства Беларусі, праінфармаваў пра магчымасць змены назвы вуліцы ў знак салідарнасці з Пратасевічам.
Беларускае Радыё Рацыя