У Студзіводах прадставяць праект ўшанавання пахаванняў Першай сусветнай вайны



У нашай студыі госця — Таццяна Місіюк, архітэктарка, мастачка. 

Непасрэдная нагода для размовы — тое, што адбудзецца заўтра, 18 лістапада, у 14:00, у Музеі малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах. Гэта будзе прэзентацыя праекту ўшанавання месцаў масавага пахавання часоў Першай сусветнай вайны.

РР: Што гэта будзе дакладна?

Я буду прадстаўляць праект, які створаны пры нагодзе збору матэрыялаў на маю габілітацыю, якая адбудзецца ў Мастацкім універсітэце ў Познані, і гэта будзе дадатковы праект, куды увойдуць усе мае матэрыялы.

РР: У Студзіводах гэта пачнецца, бо там ёсць месца,людзі называюць нямецкімі могілкамі, хоць там, здаецца, пахаваныя не толькі немцы.

Так. Там пахаваныя і салдаты нямецкай і расейскай арміі.

РР: А ў тагачасную расейскую армію бралі таксама людзей ад нас.

Так, так. На Бельшчыне многа такіх месцаў, якія звязаныя з 1915 годам, з першай Сусветнай вайной. Я выбрала 9 такіх месцаў, яны ў розных месцах: у Бельску, у Студзіводах. А некаторыя проста ў полі, ці ў лесе, ці на ўскрайку вёскі. Ідэя прыйшла ад Дарка Фіёніка, з простай размовы з ім, бо ён, як вядома, крыніца розных ідэй. Я працавала тады над адной тэмай, якая не надта ішла ў мяне, а ён падкінуў такую вось ідэю, якая вельмі мне спадабалася. Гэта было вясной 2015 годам. І вось два гады пайшло ў мяне на тое, каб зрабіць гэты праект.

РР: На могілкі ў Студзіводах трапіць лёгка, бо там стаяць крыжы, могілкі агароджаныя, але на некаторыя з названых Вамі улетку, калі буйная расліннасць, немагчыма прабіцца.

У Арэхвічах, дзе вялікія могілкі ў лесе, калі нехта не ведае, дык цяжка трапіць. Але трэба адзначыць, што нашы людзі шануюць усе гэтыя месцы і больш-менш там паўсюль трава пакошаная, агароджа ёсць. Людзі маюць пашану да месца, дзе ляжыць чалавек, і гэта без аніякай розніцы, хто ён быў.

РР: 1915 год быў вельмі крывавым на нашых землях, але гінулі салдаты. Тады яшчэ захавалася пашана да ворага і хавалі гэтых салдатаў пераважна разам.

Так. Ёсць і паасобныя месцы і тыя, дзе яны ляжаць разам.

РР: А як Вы бачыце ўшанаванне гэтай памяці? Што ў Вашым праекце знайшлося?

Мой праект, усё, што я раблю, можна акрэсліць як упарадкаванне, ачышчэнне, я мала што дадаю. Аднак, у мяне ёсць цэлы праект і тэхнічныя формы, якія там апынуліся, але там няма ніякіх манументальных помнікаў.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Гутарыў Мікола Ваўранюк, Беларускае Радыё Рацыя