У Студзіводах правялі „Лета ў традыцыі”



Беларускія этнаграфічныя майстар-класы “Лета ў традыцыі” прайшлі ўжо 12-ты раз.

[Not a valid template]

“Калі дзеткі вынясуць з нашага летніка хаця б пашану для культуры матэрыяльнай сваіх продкаў – гэта ўжо шмат” – пераконвае Анна Фіёнік, адзін з інструктараў Беларускіх этнаграфічных майстар-класаў “Лета ў традыцыі”:

 – Думаю, што ў кожным нешта застаецца, нават простая пашана да традыцыі. Калі ён знойдзе ў хаце кросны, ручнік, ён яго не выкіне, будзе ведаць, якая гэта вартасць, колькі гэта працы ручной трэба ўкласці. Хаця бы для гэтага патрэбныя такія варштаты. 

Праз апошні тыдзень група дзетак пад вокам народных майстроў з Беларусі ды Падляшша гуляла ў Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Давід Гайко Беларускае Радыё Рацыя