У суботу 16 чалавек спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу
У суботу 16 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу.

Гэта, сярод іншага, грамадзяне Алжыра, Емена і Сірыі, самая вялікая група была затрымана ў ваколіцах Чарэмхі ў Падляшскім ваяводстве, паведамляе Памежная служба Польшчы.
З пачатку сакавіка зафіксавана больш за 800 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з Беларусі ў Польшчу. У лютым гэта было каля 1,5 тысячы спроб, у студзені – больш за 1,4 тыс.
Таксама за мінулыя суткі былі затрыманыя яшчэ пяць чалавек, якія падазраюцца ў дапамозе ў незаконным перасячэнні мяжы.
