У Сухаволі адзначаюць 70-ю гадавіну народзінаў ксяндза Ежы Папялушкі



Першая частка ўрачыстасцей прайшла на плошчы перад помнікам блаславёнага, дзе сабраліся жыхары Сухаволі, прадстаўнікі польскага ўрада, сям’я і блізкія святара. Прысутны на ўрачыстасці міністр унутраных спраў і адміністрацыі Мар’юш Блашчак падкрэсліваў, што ксёндз Ежы з’яўляецца адным са стваральнікаў незалежнай Польшчы:

— Пасланне ксяндза Ежы Папялушкі было пасланнем, якое асвятляла нас усіх у часы камунізму. Спадар прэм’ер Качыньскі ў сваім лісце, напісаным да ўдзельнікаў гэтай урачыстасці, паставіў такую тэзу, што калі б не блаславёны ксёндз Ежы, дык пэўна не «Салідарнасць» не пратрымалася б. Дзякучы паставе ксяндза Ежы «Салідарнасць» вытрымала і перамагла.

кс. Ежы Папялушка, хоць служыў у Варшаве, стараўся наведваць родную вёску Акопы. Тут ён запомніўся, як сціплы і зычлівы святар і сусед.

Кажа брат ксяндза Ежы Юзэф Папялушка:

— Наша мама такая была, што хоць бы снег, хоць бы мароз, хоць бы дождж, а трэба ісці ў касцёл. Нашым абавязкам было штонядзелю быць у касцёле… Вельмі ўзрушвае, што так шмат людзей памятае пра такога сціплага святара.

Заўтра ксяндза Ежы Папялушку будуць успамінаць у яго роднай вёсцы Акопы. Блаславёны кс. Папялушка быў забіты ў 1984 годзе  камуністычнай службай бяспекі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара