У Сухаволі падвялі вынікі ткацкага майстэрства гміны за апошнія 100 год
Цэнтр Трох Культур у Сухаволі ўрачыста завяршыў часовую выставу народных тканін, якія прадаставілі жыхары гміны.
Самы стары тканы твор датаваны 1913 годам. Вынікі выставы падсумавала дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Сухаволі Рэната Жыўно:
Мерапрыемства прайшло ў суправаджэнні фальклорнага калектыву “Мужчынская Кампанія” з Каліноўкі Касцельнай. Выстава народных тканін у Сухаволі адбылася ў межах ІІІ-га Фестывалю ткацтва Падляшскага інстытута культуры.
Беларускае Радыё Рацыя