У Супраслі падвялі вынікі архелагічных раскопак у Саксонскім парку
Амаль год навукоўцы з Падляшскага музея ды Універсітэта ў Беластоку даследавалі парк, закладзены ў ХVIII стагоддзі. Вынікі раскопак прадстаўлены экспазіцыяй плакатаў, на якіх — архіўныя ды сучасныя фатаграфіі, а таксама цытаты з гістарычных крыніц. Гэта першы этап да рэканструкцыі агароду, кажа бургомістр Супрасля Радаслаў Дабравольскі.
— Тэрыторыя паміж манастыром і гарадской управай, я спадзяюся, у бліжэйшыя гады стане чарговай цікавінкай Супрасля і таксама візітоўкай усяго ваяводства і нават усёй краіны. Мы дакранаемся да рэдкай сітуацыі, бо далёка не ў кожным горадзе можна садова-паркавыя закладкі васямнаццатага стагоддзя.
Экспазіцыю «Саксонскі парк у Супраслі — топас прыемнага месца» з траўня можна будзе аглядаць пад адкрытым небам, у самім парку.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя