У Супраслі прайшоў конкурс іканаграфіі



Крысціна Квік з Украіны стала лаўрэаткай першай прэміі ў іканаграфічным конкурсе, які зладзіў Музей ікон у Супраслі.

Яе ікона, якая прадстаўляе апакаліпсіс, перамагла вырашальна сярод дваццаці іншых прапаноў. Журы не прызнала другога месца, аднак выбрала тры трэція месцы. Дзве іконы Хрыстос Добры Пастыр і Хрыстос Іммануэль, якія здабылі 3 месца, напісала Яанна Забагло.

Паводле яе слоў у пісанні іконаў важная духоўная сфера:

— Усё пачынаецца з пачуцця, з захаплення, з жадання падзяліцца свядомасцю сваёй веры. Свядомасцю прысутнасці Бога ў нас. І таксама веды, якія мы маем мець, каб ведаць, як паказаць гэтую біблійную сцэну ці асобу.

У іканаграфічным конкурсе прынялі ўдзел 30 чалавек з Польшчы і Украіны якія прыслалі амаль 70 прац. Цяпер 4 іконы пераможцы можна аглядаць у Музей ікон у Супраслі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя , Беласток