У Супраслі рыхтуюць фестываль культур ВКЛ
Фестываль культур Вялікага Княства Літоўскага рыхтуюць у падляшскім горадзе Супрасль. Сваю кухню, музыку ды танец пакажуць нацменшпсці, якія пражываюць на Падляшшы і запрошаныя госці з-за мяжы.
У планах таксама міжнародная канферэнцыя наконт гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і сустрэча блогераў з Польшчы, Беларусі і Літвы ды некалькі іншых прапаноў, кажа бурмістр Супрасля Радаслаў Дабравольскі:
— Мы хочам каб па беларуску, літоўку і польску чыталі «Пана Тадэвуша», хочам паказаць кухню трох народаў, а таксама зладзіць міжнародную канферэнцыю з удзелам гісторыкаў, даследчыкаў культуры з Літвы, Беларусі і Польшчы над назвай «За супольную справу. Ля Арла знак Пагоні».
Летась у Супраслі адбыўся фестываль “Палітра культур Падялшша”, да якога навязваюць арганізатары сёлетняга мерапрыемства. Фестываль культур Вялікага Княства Літоўскага запланаваны на жнівень.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Супрасль