У Супраслі ўшанавалі памяць архіепіскапа Мірана Хадакоўскага



Архіепіскап Міран Хадакоўскі стаў адной з ахвяраў Смаленскай авіякатастрофы 2010 года.

M1

У праваслаўным манастыры ў Супраслі сабраліся сям’я, браты-законнікі і прадстаўнікі ўладаў.

DSC03482

Кветкі і знічы на магіле архіепіскапа ўсклалі ваявода Багдан Пашкоўскі і прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі. Ля  магілы ў склепе царквы адслужыі таксама памінальную малітву за яго душу.

DSC03483

Гавораць прысутныя на паніхідзе:

– Гэта быў вельмі добры, вельмі сардэчны чалавек.

– Пры ім праваслаўная царква  і манастыр атрымалі ўсе тыя будынкі, якія зараз мае манастыр. Пры ім будавалася і царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы.

Архіепіскап Міран з 1984 года быў начальнікам Супрасльскай лаўры, якую аднавіў пасля ваенных разбурэнняў. Парэшткі ўладыкі спачываюць цяпер у склепе адбудаванай ім царквы Дабравешчання.

DSC03469

DSC03472

DSC03473

DSC03475

DSC03478

DSC03480

DSC03485

* * *

У Беластоку і Супраслі ўшаноўваюць памяць ахвяраў Смаленскай авіякатастрофы, у выніку якой загінула 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі. Сёння шостая гадавіна гэтых трагічных падзеяў у гісторыі Польшчы.

Ваявода падляшскі Багдан Пашкоўскі ўсклаў кветкі на магілы ахвяраў авіякатастрофы, а таксама ў месцах памяці, звязаных са злачынствам у Катыні:

– Былі мы на магіле архіепіскапа Мірана, таксама ўшанавалі памяць ахвяр Катыні. Бо гэтыя трагедыі звязаныя.

Сярод ахвяраў катастрофы праваслаўны архіепіскап генерал Міран Хадакоўскі, апошні прэзідэнт Польшчы ў выгнанні Рышард Качароўскі, віцэмаршалак Польскага Сейму Кшыштаф Путра і сцюардэса Юстына Манюшка.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Супрасль

Фота аўтара