У Супраслькай акадэміі прайшоў фінісаж выставы Лявона Тарасэвіча
У Супраслькай акадэміі прайшоў фінісаж выставы Лявона Тарасэвіча. Мерапрыемства спалучылі з прамоцыяй публікацыі пра мастака. Альбом выйшаў на трох мовах: польскай, англійскай і беларускай. Аўтарамі тэкстаў змешчаных у публікацыі з’яўляецца айцец Генрык Папроцкі.
— Ён мастак, які глыбока звязаны з праваслаўнай традыцыяй. І гэты факт не павінен ні ў каго выклікаць сумневаў. Ён чымсьці падобны да Ежы Наваселькага, толькі ягоны падыход, і гэта вельмі важна для праваслаўнай традыцыі, не з’яўляецца статычна-дынамічным, то бок, ён развівае пэўныя тэмы. У Супрасльскай акадэміі гэта не апошні ягоны голас, не апошняе слова. Я ўпэўнены, што ён яшчэ неаднойчы здзівіць нас.
Прафесар Лявон Тарасевіч скончыў Пластычны ліцэй у Супраслі, а ў 1984 годзе аддзяленне жывапісу ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве. Прафесар Тарасэвіч падкрэслівае сваё беларускае паходжанне і прымае актыўны ўдзел у жыцці беларускай меншасці ў Польшчы.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя