У Сувалках людзям са слабым зрокам дапамогуць разлічыцца з падаткамі
18 сакавіка ў Сувалках cупрацоўнікі падатковай службы дапамогуць людзям са слабым зрокам разлічыцца з падатковымі дэкларацыямі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Падатковай інспекцыі ў Беластоку Радаслаў Ганцэвіч:
– Супрацоўнікі падатковай інспекцыі ў Сувалках разам з прадстаўнікамі Падляшскага Саюзу невідушчых дапамогуць невідушчым людзям і людзям са слабым зрокам разлічыцца з падаткамі за 2020 год. Зрабіць гэта можна будзе 18 сакавіка з 9 да 15 гадзін у сядзібе Падатковай інспекцыі ў Сувалках на вуліцы 1 Мая, 2 А, пакой №15.
Для эфектыўнага і хуткага абслугоўвання падаткаплацельшчыкі павінны ўзяць з сабой копію дэкларацыі за 2019 год, інфармацыю плацельшчыка за 2020 год і дакументы, якія пацвярджаюць выдаткі, якія падлягаюць адлічэнням згодна з падатковымі льготамі.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: prawo.pl