У Сямятычах прайшоў раённы агляд конкурсу „Беларуская песня”
11 творчых калектываў і салістаў выступілі на Сямятыцкім раённым этапе 27-га Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня 2020”.
Як падкрэслівае старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Янка Сычэўскі, фестываль – гэта адказ на культурныя патрэбы беларусаў Падляшша.
– Гэта вялікая радасць нашага народа, што мы не канфліктуемся – а мы спяваем. І думаю, калі б паднялі гэтую ідэю, каб арганізаваць конкурсы пасля фестывалю беларускай песні, гэта была б натуральная патрэба нашага беларускага асяроддзя на Беласточчыне.
– Мы кожны год выступаем на гэтым фестывалі, таму што наш ансамбль паўстаў 14 гадоў таму, і наш першы канцэрт, у якім мы ўзялі ўдзел, гэта быў фестываль беларускай песні.
– Нашыя жанчыны спяваюць. Мы таксама часам выступаем. Але сёння конкурсныя выступленні, то яны не хочуць, каб мы ім штосьці папсавалі. Так што лепш, сядзі, бацька, і назірай.
У час агляду ў Сямятыцкім доме культуры выступіў калектыў з Менску „Белы птах”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі