У Тапорках завяршаюць жніво (абноўлена)
У вёсцы Тапоркі, што на Гайнаўшчыне, праходзіць заканчэнне вырошчвання збожжа, што ў народных традыцыях завецца «пэрэпыліцай». Людзі з Тапоркаў ды з інных куткоў Беласточчыны збіраюцца, жнуць жыта і рыхтуюць перавязкі, з якіх пазней утвораць кампазіцыю з жыта і кветак, якая таксама называецца “пэрэпыліцай”.
Кажа солтыс вёскі Тапоркі Вяслава Бакун:
– Ідзём са спевам. Пачынаем жаць найперш касою, паказваем, як робяцца перавязкі. Пазней – сярпамі. Таксама робім “пэрэпыліцу”, упрыгожваем яе кветкамі і рабінай. Кладзём хлеб. Выступаюць ды спяваюць калектывы. На гэтым і палягае “пэрэпыліца”.
Падчас мерапрыемства адбыўся таксама конкурс на падрыхтоўку лепшай перавязкі са збожжа. Выступяць таксама музычныя калектывы з Беласточчыны: «Арляне» з Орлі і «Добрына» з Беластока.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя