У Тэрнопалі сур’ёзных пашкоджанняў крытычнай інфаструктуры амаль няма
Мінуў амаль год, ворагу так і не ўдалося захапіць краіну. Хоць 24 лютага мінулага году казалі, што Украіну перамогуць за тры дні. Пра гэта распавёў кіраўнік Тэрнопальскай кінакамісіі Уладзімір Ханас.
Апошнія месяцы сітуацыя блізу заходніх украінскіх межаў выглядае прыкладна аднолькавай, – адзначыў ён:
– Я знаходжуся ў Тэрнопалі, гэта захад Украіны. Баявых дзеянняў у нас няма, але практычна штодня гучаць паветраныя трывогі. У нас удала працуе СПА, таму патрапленняў у крытычную структуру ў Тэрнопалі амаль не было. Але й мы адчуваем вайну, таму што час ад часу адключаюць электрычнасць, і з-за таго, што перыядычна гучыць паветраная трывога.
Вайна Расеі з Украінай ідзе 357 дзён. Верогодна, што да гадавіны пачатку паўнамаштабнага ўварвання расейскага боку на ўкраінскую тэрыторыю, ваенныя дзеянні яшчэ не завершацца.
Беларускае Радыё Рацыя