У Торуні беларусы нагадалі пра Чарнобыльскую катастрофу
У нядзелю, 25 красавіка, беларусы польскага Торуня зладзілі акцыю, прысвечаную надыходзячай 35-й гадавіне Чарнобыльскай катастрофы. У традыцыйным месцы, пад помнікам Каперніка, актывісты нагадалі жыхарам горада пра небяспеку выкарыстання ядзернай энергіі.
Адзін з удзельнікаў і арганізатараў, грамадскі актывіст Глеб Вайкуль выказаўся пра акцыю:
“Беларусы Торуня сабраліся сёння ўзгадаць 35-ю гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, каб нагадаць не толькі беларусам, але і ўсёй супольнасці, што будучыня нашай зямлі ў нашых руках. Гэта дата, калі мы павінны яднацца і сказаць, што людзі павінны з розумам падыходзіць да ядзерных праграм і з асцярогай ставіцца да АЭС”.
Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя