У цэнтры Беластока знайшлі снарад
У падвале аднаго з дамоў па вуліцы Юравецкай падчас рамонтных прац знайшлі снарад, верагодна часоў Другой сусветнай вайны. На яго патрапілі рабочыя, якія займаліся водна-каналізацыйнымі працамі.
На месцы здарэння ўжо працуюць выратавальнікі, якія забяспечваюць тэрыторыю, а таксама сапёры. Праведзена эвакуацыя жыхароў дома, каля дзясятка кватэр.
Кажа беластачанін, які мае працоўны офіс у гэтым будынку:
– Заехаў на паркінг, паліцыя на паркінгу была. Супрацоўнікі водаканала выкрылі падчас працы.
Як інфармуе паліцыя, гаворка ідзе пра снарад, які мае дыяметр каля 20-ці сантыметраў і амаль паўметра даўжыні.
Беларускае Радыё Рацыя
