У цэнтры Кіева адбыўся выбух, ёсць параненыя



Каля Украінскага дома ў цэнтры Кіева адбыўся выбух. Раненні атрымалі два чалавекі, іх забрала „хуткая”.

Па дадзеных карэспандэнта „Грамадскага ТБ” з месца здарэння, невядомы скінуў з будынка ўніз выбуховы прадмет.

У сваю чаргу баец батальёна „Айдар”, які праходзіць лячэнне ва Украінскім доме, заявіў „Украінскім навінам”, што выбуховы пакет кінуў мінак.

„Хтосьці ішоў па (вуліцы) Трохсвяціцельскай і кінуў ва Украінскі дом ўзрыўпакет. Параненыя дзве асобы, але не цяжка, скрываўлены твар”, – сказаў ён.

Па словах намесніка міністра ўнутраных спраў, які знаходзіцца на месцы здарэння, гэта яркі прыклад неабходнасці перафарматавання цяперашняга Майдана.

На месцы здарэння знаходзяцца праваахоўнікі, абставіны здарэння высвятляюцца.

[Not a valid template]

Broadcast live streaming video on Ustream

pravda.com.ua

Фота unn.com.ua