У цэнтры Масквы вырас Еўрамайдан
У цэнтры Масквы збудавалі кіеўскі Майдан Незалежнасці з намётамі, пакрышкамі, кактэйлямі „Молатава”, украінскімі сцягамі і вядома ж спецатрадам МУС „Беркут”.
Жыхароў расейскай сталіцы не на жарт перапалохаў пах падпаленых пакрышак, які адчуваўся ў раёне стадыёна „Лужнікі”.
З вокнаў былі бачныя чорныя клубы дыму, якія ўздымаліся над намётамі.
Так у Маскве пачаліся здымкі серыяла пра пракурора Крыма Наталлю Паклонскую, больш вядомую як „няш-мяш”.
Шматсерыйную стужку пад працоўнай назвай „Крымская сакура” здымае рэжысёр Віталь Паўлаў. Галоўную ролю выканае Вікторыя Снігір.
[Not a valid template]
