У цэнтры Варшавы адбыўся арт-маркет
У цэнтры Варшавы адбыўся арт-маркет. Падчас яго наведвальнікі маглі набыць розныя ўпрыгожванні (у тым ліку і з нацыянальнай сімволікай), тавары для дому, а таксама розныя прысмакі.
Як прайшоў кірмаш-выстава, распавядае арганізатар падзеі, аўтар праекту “Сraft hand lab” Марыя.
– Прайшоў выдатна, на мой погляд. Добра, што ў новым месцы ёсць выхад з гатэля, таму тут хадзілі таксама і замежныя турысты. Яны бачылі, што прадаюць беларускія майстры. Нават хтосьці купляў. Была адна жанчына, якая купіла ў чатырох розных майстроў для сябе розныя ўпрыгожванні. Мы зрабілі банер, на якім напісалі, што гэта менавіта „таргі” беларускіх рамеснікаў. Таму людзі, якія сюды прыходзілі, адразу бачылі, што гэта беларусы.
“Гэты арт-маркет адкрыў летні сезон нашых мерапрыемстваў. Але наперадзе ў нас яшчэ шмат цікавага”, – кажа Марыя.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя