У цэнтры Варшавы гарэў мост праз Віслу



Увечары 14 лютага у Варшаве выбухнуў пажар на Лазенкоўскім мосце. Агонь тушылі цэлую ноч, усяго каля 12 гадзін.

2015-02-15_Zavalnia_pazar_na_moscie_fota1

З месца падзеяў перадае наш карэспандэнт Адам Завальня:

– Нягледзячы на тое, што пажар на галоўнай аўтамабільнай пераправе праз Віслу ўдалося патушыць пад раніцу, смурод ад дыму дагэтуль працінае паветра ў ваколіцах. Мост пакуль цалкам закрыты для руху, паліцыя перакрыла ўсе пад’езды да яго. Грамадскі транспарт і прыватныя машыны скіроўваюцца на суседнія масты. Пад апорамі на берагах Віслы, а таскама і на самой вадзе працуюць гарадскія службы. Неўзабаве мае прыехаць экспертная камісія, якая ацэніць страты і магчыма скажа, калі мост нарэшце будзе адкрыты.

Прычыны пажару пакуль што высвятляюцца. Разглядаецца версія, што мост быў падпалены.

[Not a valid template]

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Варшава

Фота PAP/Jacek Turczyk і Беларускага Радыё Рацыя